Презентация на тему "Утварэнне і правапіс прыслоўяў" 7 класс

Презентация: Утварэнне і правапіс прыслоўяў
Включить эффекты
1 из 14
Ваша оценка презентации
Оцените презентацию по шкале от 1 до 5 баллов
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
3.3
2 оценки

Комментарии

Нет комментариев для данной презентации

Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.


Добавить свой комментарий

Аннотация к презентации

Презентация для 7 класса на тему "Утварэнне і правапіс прыслоўяў" по иностранным языкам. Состоит из 14 слайдов. Размер файла 0.08 Мб. Каталог презентаций в формате powerpoint. Можно бесплатно скачать материал к себе на компьютер или смотреть его онлайн с анимацией.

Содержание

  • Презентация: Утварэнне і правапіс прыслоўяў
    Слайд 1

    Утварэннеі правапіс прыслоўяў

    Урок у 7 класе

  • Слайд 2

    1. Разам2. Праз злучок3. Асобна

  • Слайд 3

    Р а з а м пішуцца:

    1. П р ы с л о ў і, утвораныяспалучэннемп р ы н а з о ў н і к а ў з с а м а с т о й н ы м і ч а с ц і н а м і м о в ы: 1) з прыслоўямі: назаўтра, паслязаўтра, пазаўчора, залетась, замала, залішне, насупраць, назаўсёды, дацямна

  • Слайд 4

    2) з лічэбнікамі: натрае, утрох, утраіх,утраяі інш. (але: па двое; у адно); 3) з займеннікамі: потым, нашто, нізашто, навошта

  • Слайд 5

    4) з кароткімі і поўнымі прыметнікамі: злева, управа, налева, зрэдку, збольшага, здалёку, пароўну, падоўгу, дачыста, ушчыльную, упустую, унічыю, наўдалую (але:у адкрытую; на міравую; на бакавую);

  • Слайд 6

    5) з назоўнікамі: а) якія без прыназоўніка не ўжываюцца: дарэшты, дашчэнту, даспадобы, употай, знячэўку, няўцям, спакон, бесперастанку, безупынку ( і без упынку); б) паміж якімі нельга ўставіць азначэнне ці склонавае пытанне: напалову, навекі, напаказ, навобмацак, назло, напралом, наадрэз, нацянькі, папраўдзе (і па праўдзе), спадылба, даволі, дахаты, дадому, углыб, усур’ёз;

  • Слайд 7

    в) якія маюць шырокае прасторавае і часавае значэнне:звечара, увечары (але: пад вечар), зранку, удзень, уночы, апоўначы, спераду, збоку, ззаду, знізу, уверх, удалячынь, адразу, увысь, увосень, узімку.

  • Слайд 8

    2. С к л а д а н ы япрыслоўі ― спалучэнні са словамі што і сама:штотыднёва, штодзень, штодзённа, штоночы, штовечар, штолета; гэтаксама, тамсама, таксама.

  • Слайд 9

    Праз злучок

    1) з прыстаўкай па- і суфіксамі -аму, -яму,-ому, -му, -ск-у, -цк-у, -ы, -ое, -ае, -яе: па- казённаму, па-іхняму, па-другому, па-мойму, па-казахску, па-купецку, па-воўчы, па-першае, па-другое, па-трэцяе; 2) з прыстаўкай абы-:абы-дзе, абы-як, абы-куды;

  • Слайд 10

    3) з постфіксам -небудзь: дзе-небудзь, як-небудзь, куды-небудзь; 4) утвораныя паўтарэннем таго самага слова ці сінанімічных, антанімічных: ціха-ціха, сам-насам, дзе-нідзе, перш-наперш, раз-пораз, воляй-няволяй, калі-нікалі, век-вяком.

  • Слайд 11

    Асобна

    1) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без,да,на,з: без промаху, без аглядкі, без толку, без канца; да адвалу, да ўпаду, да смерці, да зарэзу; на адзіноце, на жаль, на хаду, на ляту, на бягу, на віду; з разбегу, з размаху, з разгону, з ходу, з налёту;

  • Слайд 12

    2) спалучэнні, у якіх назоўнік можа ўжывацца ў розных склонах: у час ― у часе, з часам, да часу; на памяць ― за памяццю, па памяці; пад пахай ― па пахі, пад паху; за пазухай ― за пазуху; пад рукой ― пад руку, з-пад рукі;

  • Слайд 13

    3) спалучэнні адмоўяў не, ні з назоўнікам і прыназоўнікам:не ў пару,не ў час, не ў меру, не да смеху; ні на грош, ні за грош; 4) спалучэнні прыназоўніка у з назоўнікам, які пачынаецца з галоснага: у абдымку, у адзіночку, у абрэз, у абмен, у абхват;

  • Слайд 14

    5) устойлівыя спалучэнні: без дай прычыны, усё роўна, усё адно, як след (але: якраз), па праўдзе кажучы, час ад часу, з веку ў век, як на зло (= ’як на злосць’).

Посмотреть все слайды

Сообщить об ошибке