Содержание
-
Пётр Міронавіч Машэраў(13(26) лютага 1918— 4.10.1980)
-
Пётр Міронавіч МАШЭРАЎ (сапраўднае прозвішча — Машэра
Нарадзіўся 13(26) лютага 1918 Веска .Шыркі Сенненскага р-на Беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны.
-
Гады дзяцінства. У партызанах
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 па 22 чэрвеня 1941 працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Расонскай сярэдняй школе Віцебскай вобласці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Рассонскім р-не. З красавіка 1942 камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова з ліст. 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. П. М. Машэраў прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый. Пад яго кіраўніцтвам партызаны наносілі ўдары па камунікацыях, органам кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай і Калінінскай абласцях,Латвійскай ССР. Двойчы паранены.
-
Партыйны дзеяч
1944—1946: 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама; 1946—1947: сакратар ЦК ЛКСМБ; 1947—1954: 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ; 1954—1955: 2-і сакратар Мінскага абкама; 1955—1959: 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ; 1959: сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ; 1961: кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 член ЦК КПСС; 1965—1980: 1-ы сакратар ЦК КПБ. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 член Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР.
-
Можна без сумнення казаць, што Машэраў сярод кіраўнікоў савецкай Беларусі быў найбольш папулярным і карыстаўся ўсенароднай павагаю. Ніхто ні да, ні пасля яго так доўга не ўзначальваў беларускую партыйную арганізацыю — 15,5 года. Гісторыкі адзначаюць, што ў перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці эканомікі, навукі і культуры, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР.
-
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст-Масква, каля паварота на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў П. М. Машэраў, урэзаўся ў грузавік. Пахаваны 7 кастрычніка 1980 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках (участак № 18) у Мінску.
-
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944) «за гераізм і адвагу, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў» з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4376). Герой Сацыялістычнай Працы (10 лютага 1978) «за вялікія заслугі перад Камуністычнай партыяй і Савецкай дзяржавай і ў сувязі з 60-годдзем са дня нараджэння» з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны сям'ю ордэнамі Леніна, медалямі.
-
Ушанаванне памяці
Бронзавы бюст П. М. Машэрава ўстаноўлены ў Віцебску. У Мінску імем П. М. Машэрава названыя: праспект (колішняя Паркавая магістраль, цяпер пр-т Пераможцаў) з мемарыяльнай дошкай на доме № 1. Завод аўтаматычных ліній. На доме № 13 на вул. Чырвонаармейскай, дзе жыў П. М. Машэраў, мемарыяльная дошка. Віцебскі педагагічны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава
Нет комментариев для данной презентации
Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.