Содержание
-
Я – грамадзянін маляўнічай беларусі
Нарысы з экскурсій з удзелам группы 09Дкм
-
Сучасны век техналогій і навуковага прагрэсу змяніў наша жыцце, у параўнанні з жыццем нашых бабуль і дзядуль, самым кардынальным чынам. Тэхнічныя сродкі дазваляюць хутка знайсці адказ на любое пытанне, зведаць апошнія навіны або пабачыць любы, нават самы далекі, куток планеты. Дзякуючы сетцы Інтернэт і магчымасці доступу да інфармацыі узнікае пачуцце, што не тое што Беларусь – ўсе блізкае замежжа ведаеш дасканала. «Як люба тут, ля родных каляін, Дзе сонца з ветрам песню калыхалі…» Язэп Пушча Між тым, нашы продкі, пазбаўленныя такой магчымасці, адважваліся не на віртуальныя, а на самыя сапраўдныя падарожжы, і, паколькі пехам далека не зойдеш, даследвалі яны наш родны край. Тыя, хто сення называе сябе паслядоўнікамі гэтых вандроўнікаў, сведчаць, што Беларусь – маляўнічая і надзвычайная, але, нажаль, невядомая для большасці нашых суайчыннікаў краіна. Але студэнты акадэмічнай группы 09ДКМ – не з такіх. Прапануем Вашай увазе нарысы нашых падарожжаў. '09 ДКМ
-
Беларускі дзяржаўны Музей народнай архітектуры і побыту
Калі ласка,- у наш куточак райскі Над славутай Менкаю-ракой –Тут і быль адвечная і казка Падаруеўзнёслы вам настрой!Малады і сталы, прыпыніся,Нізкапакланісяхаце той,Дзе твой слаўныпрадзеднарадзіўсяІ пакінуў след глыбокі свой! УладзімірПецюкевіч '09 ДКМ
-
Юлія: «Я грамадзянка Беларусі, таму што паважаю гісторыю сваей роднай краіны, яе традыціі і культуру»
-
Экспазіцыя выставы нікому не дазволіла застацца абыякавым. Некаторыя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, спачатку выклікалі здзіўленне – «Няўжо гэта на самой справе было зручна?». Іншыя экспанаты здаваліся падобнымі на штосьці, што захоўваюць нашы бабулі ў весцы. Але ўвогуле па выніках можна было сказаць адно: нягледзячы на той час, які мінуў, мы не надта адрозніваемся ад нашых продкаў. І сення мы таксама ходзім у цэрквы і школы, якія адрозніваюцца хіба што большай колькасцю аздоб. Але гэты подых мінула нагадаў нам, як многа зроблена для нашага сучаснага жыцця ў дабрабыце нашымі працавітымі продкамі. '09 ДКМ
-
анастасія: «Я грамадзянка Беларусі таму, што мае бацькі – беларусы». ДЗМІТРЫЙ: «Я беларус таму, што я тут нарадзіўся» ВІКТОРЫЯ: «Узгадваю радкі з песні: «Каб любіць Беларусь нашу мілую Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць!». Я грамадзянка Беларусі, бо нідзе мне не можа быць лепей». '09 ДКМ
-
КАЦЯРЫНА: «Калі ты сапраўдны грамадзянін сваей Айчыны, то ты зробіш усе, каб яна квітнела, каб усе жылі ў згодзе. Толькі актыўны ўдзел у публічным жыцці дапаможа нам, маладым, сфарміравацца як асобам». КРЫСЦІНА: «Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь, таму што нарадзілася і жыву ў сінявокай краіне. Ганаруся дасягненнямі вучоных, спартсменаў, музыкаў, спадзяюся, што ў будучыні таксама здолею зрабіць крокі ў правільным накірунку, каб наступныя пакаленні маглі жыць у моцнай, незалежнай краіне!»». '09 ДКМ
-
магілеў
«Хвалічасу безупыннальюцца па Дняпрысівым, Толькігорад мой нязменназастаеццамаладым…» Аляксандр Шлеянкоў '09 ДКМ
-
ВІТАлія: «Я вельмі люблю Беларусь, таму што тут нарадзілася і жыву. Наша каріна вядомая прагажосцю сваей прыроды. Грамадзяне Беларусі міралюбівыя і гасцінныя, акрамя таго, у Беларусі жыве мноства таленавітых людзей. І я ніколі не чула адмоўных водгукаў пра нашу краіну ад тых, хто яе наведаў». '09 ДКМ
-
Падарожжа ў паўднева-усходнім напрамку хвалявала па многіх прычынах. Па-першае, даволі сур’езная адлегласць. Па-другое, большасць з нас упершыню наведвала Магілеў. Па-трэцяе, менавіта гэты горад двойчы ў гісторыі быў прэтындэнтам на ролю сталіцы. Урэшце, нават не пацверджаны на той час афіцыйна статус культурнага цэнтра Беларусі і СНД трывала замацаваўся за Магілевам па шматлікіх музеях і фестывалях. Аднак, акрамя ўсяго адзначанага, Магілеў застанецца ў нашай памяці маўклівай і мокрай ад дажджу Савецкай плошчай, самаварам у двары жылога дома і волатам-зубрам і мядзведзям Міхайлам Федаравічам у магілеўскім заапарку. '09 ДКМ
-
ГАННА: «Я грамадзянка Беларусі, таму што тут мае родныя і блізкія». КАЦЯРЫНА: «Я грамадзянка Беларусі, бо я нарадзілася ў Рэспубліке Беларусь; бо мне падабаецца прыгажосць і чысціня маей Рэспублікі; бо я паважаю культуру і заканадаўства Рэспублікі Беларусь». АЛЕГ: «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь, бо жыву тут і люблю сваю Радзіму». '09 ДКМ
-
ГРОДНА
«Гродна - месцамаленства. Агеньчыкі ў вокнахзімы. На свецелепшаемесца там, дзе ў маленствемы…» Адесь Чобат '09 ДКМ
-
Падарожжа ў Гродна атрымалася надзвычай насычаным. У праграмме экскурсіі былі пазначаны Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, Каложская царква, дом-музей Элаізы Ажэшка, комплекс «Гродзенская Швейцарыя», сабор Святога Францыска Ксаверыя, сядзіба Валовічаў , Аўгустоўскі канал і «Гродзенскі маентак «Каробчыцы». Бясспрэчна, Гродна мае падставукабназываццагорадам-музеям. Склалася ўражанне, што Гродна – гэта Бедарусь у мініяцюры: горад уваходзіў у склад некалькіх дзяржаў, але заўседы ў ім захоўваўся межканфесіянальны мір; знішчаўся захопнікамі падчас войн, але адбудоўваўся і прыгажэў. '09 ДКМ
-
КАЦЯРЫНА: «Я грамадзянка Беларусі, таму што тут мой дом». ВОЛЬГА: «Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь, таму што Беларусь – мая Радзіма. Я люблю сваю краіну». СВЯТЛАНА: «Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь, бо мне тут падабаецца». '09 ДКМ
-
«Наўздагон ледавіку»: мядзель-нарач-камаі-паставы
Сонцаціхаскацілася з горкі; Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядаебахматыязоркі, Цягне з возерасрэбныясеці. Ў іхрусалкізаблуталі косы, – Рвуць і блутаюцьсрэбныяніці; Ночплыве над зямлёй, сее росы, Ночшапоча русалкам: «Засніце». Максім Багдановіч '09 ДКМ
-
Маршрут Мядзель-Нарач-Камаі-Паставы нас заінтрыгаваў: з аднаго боку, магчымасць пабачыць жамчужыну Беларусі – возера Нарач; з другога – наведванне некалькіх гарадоў. І калі Нарач здавалася чымсьці больш-менш знаемым, пра Камаі большасць з нас не ведала амаль нічога. Нам давялося пабачыць касцел Маці Божай Шкаплернай ў Мядзелі, неабсяжнае люстра Нарачы, неверагодна прыгожы касцел св. Яна Хрысціцеля ў весачцы Камаі, палац Тызенгаўзаў , царкву св. Мікалая і касцел св. Антонія Падуанскага ў Паставах. '09 ДКМ
-
АРЦЕМ: «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь, таму што тут я адчуваю сябе найбольш шчаслівым. Апрача таго, у Беларусі жывуць самыя прыгожыя ў свеце грамадзянкі». '09 ДКМ
-
АЛЕНА: «Я - грамадзянка Рэспублікі Беларусь, і я хачу ўнесці свой уклад у развіцце сваей краіны, каб быць карыснай грамадству». '09 ДКМ ГАННА: «Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь, таму што жыву у гэтай цудоўнай краіне, ганаруся яе гісторыяй і культурай, з’яўляюся нашчадкам цудоўных скарбаў, духоўнай спадчыны свайго народа».
-
ІРЫНА: «Я - грамадзянка Беларусі, таму што я нарадзілася ў гэтай краіне, таму што люблю яе і лічу сваім сапраўдным домам. Мяне сапраўды хвалююць усе падзеі, якія адбываюцца ў краіне, і я гатовая прымаць актыўны ўдзел у працэсе стварення светлай і памыснай будучыні Беларусі». '09 ДКМ
-
АЛЕНА: «Лічу сябе грамадзянкай таму, што люблю краіну, у каторай нарадзілася» '09 ДКМ
-
ІННА: «Я лічу, што над маёй Беларуссю самае высокае, самае блакітнае неба, тут самае чыстае, самае салодкае паветра, тут самы звонкі смех дзяцей, тут жывуць самыя добразычлівыя, працавітыя, памяркоўныя і самыя сумленныя людзі». ІВАН: «Каб зрузумець выраз "Я – грамадзянін Беларусі", спачатку патрэбна зрузумець, хто такі "грамадзянін", а пасля - сэнс слова "Беларусь". Калі першае яшчэ можна падгледзець у іншых краін, то "Беларусь" патрэбна адчуць душою... Адчыні душу, палюбі сваю краіну! '09 ДКМ
-
Менш за ўсе мы хацелі, как нашы нарысы нагадвалі справаздачу. Нам хацелася паказаць, што найбольш уразіла і ўсхвалявала нас падчас нашых падарожжаў. Магчыма, хтосьці іншы і не заўважыў бы нейкую дробязь, але для нас яна магла стаць зыходным пунктам глыбокіх разважанняў. Мы атрымалі шмат новых ведаў, перажылі мноства пачуццяў, але адно з іх было найбольш моцным. Дзе б мы ні былі, у якой бы частцы краіны мы ні апынуліся, мы заўседы адчувалі: гэта – наша Радзіма, наш дом, дзе нас заўседы лагодна сустрэнуць, дзе мы ўсе жыцце зможам прабываць у згодзе і дабрабыце. Падарожжа скончылася. Падарожжа чакае… '09 ДКМ
-
Дзякуем за ўвагу і да новых сустрэч! ’09 ДКМ '09 ДКМ
Нет комментариев для данной презентации
Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.