Содержание
-
Мультымедыйны дапаможнік да падручнікаў “Літаратурнае чытанне” (2-4 клас) “Вывучэнне твораў Якуба Коласа ў пачатковай школе”
-
Тлумачальная запіска
Дадзены праект выкарыстоўваецца на ўроках прадмета “Літаратурнае чытанне”. У праграму вывучэння дадзенай дысцыпліны ўваходзіць шмат твораў Якуба Коласа, таму стварэнне мультымедыйнага дапаможніка па творах паэта выглядае дастаткова актуальным.
-
Такім чынам, настаўнік можа на працягу ўсяго курса “Літаратурнага чытання” (2-4 класы) выкарыстоўваць дадзены дапаможнік. Пры ўмове выкарыстання прэзентацыі ў вучняў не толькі з’яўляецца цікавасць да твораў вялікага паэта, матывацыя да вывучэння роднай паэзіі, але яшчэ і забяспечваецца сувязь паміж вывучаемым і тым, што разглядалі раней. А гэта ўжо з пачатковай школы развівае ў вучняў уменне адчуваць стыль пісьменніка, яго непаўторную манеру, што ў будучым забяспечыць павышэнне навуковай культуры навучэнцаў. Да таго ж, 2012 год – год, калі мы адзначаем юбілей з дня нараджэння Якуба Коласа, таму дадзены праект з’яўляецца яшчэ і своеасаблівым актам ушанавання памяці паэта.
-
та
Якуб Колас (КанстанцінМіхайлавіч Міцкевіч) НарадзіўсяўМінскайвобласці. Яго тата быў лясніком. Яшчэ маленькім хлопчыкам Кастусь любіў прыроду. Ён хадзіў ў леснічоўку да свайго дзядзькі Антося, ад якога пачуў першыя казкі І легенды. Першыя творы Кастусь напісаў у 12 год.
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «Адлётжураўлёў»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды. пашырыць слоўнікавы запас вучняў;
-
Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам. Адлётжураўлёў
-
Тлумачэнненезразумелага слова: Мкнуцца – імкнуцца, хуткарухаюцца.
-
Заданні ад бусліка: 4-6 б. Вывучыць верш на памяць; 7-8 б. Намаляваць малюнак да верша; 9-10 б. Пераказ твора пры дапамозе жэстаў і мімікі.
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «Песня абвясне»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды. пашырыць слоўнікавы запас вучняў;
-
Уцякай, мароз-дзядуля, Чуеш ты, стары, ці не? На пагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне. Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк. На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок. А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць! Песня абвясне
-
Тлумачэнненезразумелага слова: Кросны – ткацкі станок, на якім вырабляюцьтканіну. У вершы кросны ткаць – у значэнні маляваць узоры.
-
Заданні ад бусліка: 1. Якімі фарбамі вы бы намалявалі вясну з верша? А зіму? 2. Як бы вы яшчэ назвалі гэты верш?
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «У полі»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды, беражліасці прыроды. пашырыць слоўнікавы запас вучняў;
-
Грышка, хлопчык невялічкі, У поле выйшаў з дому, Люба там каля крынічкі Хлопчыку малому! У гушчары кустоў зялёных Многа розных пташак, Кветак белых і чырвоных, Мошачак, мурашак... Сядзе хлопчык над крынічкай I не зварухнецца, Пазірае, як над дзічкай Пташачка снуецца I сваіх маленькіх дзетак Корміць чарвячкамі. Эх, як слаўна сярод кветак Летнімі дзянькамі!.. У полі
-
Тлумачэнненезразумелага слова: Снуецца – лятаетуды-сюдыў розных кірунках.
-
Заданні ад бусліка: 1. Апішыце знешні выгляд героя верша. Як вы лічыце, які ў яго характар? 2. Як вы прачытаеце клічны сказ? 3. Як чытаць сказ сашматкроп’ем?
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместамапавядання Якуба Коласа «Ясныяднівосені»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды. пашырыць слоўнікавы запас вучняў;
-
Сярод гнілой восені выдаюцца часам ясныя, светлыя дні. Ціха ўсюды. Вецер не скалыхне ні адзін лісцік, ні адну травінку. Ласкавае неба пазірае на зямлю; нідзе ні хмурынкі. Ясна і хораша, усё роўна як вярнулася лета. Падарыла восень людзям яшчэ не-калькі ясных, светлых і цёплых дзён. Хоць усюды і ціха, цёпла і ясна, але ўжо не вее тым жыццём, якое відаць вясною. Куды ні кінь вокам, на ўсім бачыш след восені. Хмур-ны хваёвы лес чуць заслаўся сінім дымком ту-ману... А бярозы, асіны і дубы чырванеюць здалёк сваім лісцем і напамінаюць сабою аб восені. На ўсім ляжыць сіняваты слой смугі не то дыму, не то туману. А прыслухаешся — такая цішыня навокал!.. Толькі часам закрычаць у небе дзікія гусі, клю-чом пранясуцца жураўлі і схаваюцца ў сініх хва-лях далёкага яснага неба. Крык іх заціхае па-малку і замрэ, расплывецца ў цішыні асенняга дня. Плаўна носіцца ў паветры белая павуціна, сцелецца па зямлі, чапляецца за кусты і сухую траву. Прайшло цёплае лета. Апошнія вы, ясныя дзянькі восені!.. Ясныяднівосені
-
Тлумачэнне: Смуга – дымка; тое, што перашкаджае ясна бачыць.
-
Заданні: Празякіясловыўапавяданні перададзена восень? 2. Намалюйцемалюнкі да твора, выкарыстоўваючы толькі тыя фарбы, якія сустракаюцца ў гэтым апавяданні.
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «Зіма»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды. пашырыць слоўнікавы запас вучняў;
-
Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі. Замялі дарогі Ветрыкі снягамі. Лес, як дзед убогі З доўгімі вусамі. Апусціў галіны І стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна. Мяккая пярына Вочы адбірае. Белая раўніна - Ні канца, ні краю. Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі. Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі. Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць, А ў палях марозы Ды вятры гуляюць. Зіма
-
Тлумачэнне: Шэрань – іней. Журботна – сумна, тужліва.
-
Заданні: 1 узровень Апішыце думкі і прадстаўленні, якія ў вас узніклі пры чытанні верша? 2 узровень Уявіцесябесапраўдным мастаком. Якую карціну вы б намалявалі да гэтага верша? 3 узровень Прарэкламіруйце верш так, кабусімзахацеласяягопрачытаць.
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «Усходсонца»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды.
-
На усходзе неба грае Пераліўным блескам, Сыпле золата над гаем I над пералескам. Чуць-чуць дрогне, праліецца Чырвань на усходзе — Гэта неба усміхнецца Людзям і прыродзе. Усходсонца
-
Заданні: Як аўтар адносіцца да з’яў у вершы? Чаму? 2. Як па іншаму можна назваць гэты верш?
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «Адлётжураўлёў»; стварыць умовы для фарміравання любві да роднага краю, да прыроды.
-
Сцелюцца валокны, Тчэцца павуціна — Блізка, блізка восень, Смутная часіна! Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам. Меншыцца шнурочак, У паднеб'і тае, Вось ледзь-ледзь чарнее, Міг — і прападае. I стаіш ты, смутны, Доўга пазіраеш, Як бы нешта страціў, А што — сам не знаеш. Адлётжураўлёў
-
Заданні: 3. Намаляваць малюнак. 2. Пераказаць верш пры дапамозе жэстаў і мімікі. 1. Слоўнае маляванне.
-
Мэты ўрока: пазнаёміцьвучняўсазместам верша Якуба Коласа «На рэчцы»; стварыць умовы для фарміравання Правільных паводзін на рацэ зімой. пашырыць слоўнікавы запас вучняў;
-
Ніхто з дамашніх не згадае, Чым рэчка Костуся зваймае, Якая іх звязала сіла І чым яна так хлопцу міла. Бывала, толькі чуць разднее, Чуць трошкі ў лесе пасвятлее, Глядзіш — на рэчку ён шыбуе І лёд сякеркаю мацуе, То падбяжыць і скаўзанецца, І сам сабе ён засмяецца; На лёд глядзіць, штось разважае І ў ход тапорык свой пускае. Лядок закашляў, заіскрыўся, На срэбра-друзачкі пабіўся; Ляцяць крупінкі ледзяныя, Бы ўлетку пырскі дажджавыя, І чуць апошні лёд зламаўся, З зямлі клубок вады падняўся І з шумам коціць паўзверх лёду, Пачуўшы волечку-свабоду. На рэчцы
-
Тлумачэнне: Шыбаваць – хуткаісці. Мацаваць – спрабавацьмоц. Пырскі – кроплівадкасці, якіяразлятаюцца ад плёску, удару.
-
Заданні: 3. Прааналізаваць верш. Слоўнае маляванне. 2. Характарыстыка героя.
Нет комментариев для данной презентации
Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.