Презентация на тему "Янка Купала и Якуб Колас"

Презентация: Янка Купала и Якуб Колас
Включить эффекты
1 из 55
Ваша оценка презентации
Оцените презентацию по шкале от 1 до 5 баллов
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
5.0
2 оценки

Комментарии

Нет комментариев для данной презентации

Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.


Добавить свой комментарий

Аннотация к презентации

Посмотреть и скачать презентацию по теме "Янка Купала и Якуб Колас" по литературе, включающую в себя 55 слайдов. Скачать файл презентации 7.28 Мб. Средняя оценка: 5.0 балла из 5. Для учеников 8-11 класса. Большой выбор учебных powerpoint презентаций по литературе

Содержание

  • Презентация: Янка Купала и Якуб Колас
    Слайд 1
  • Слайд 2

    Янка Купала і Якуб Колас - гэтыя імёны ў нашым уяўленні заўсёды побач.

  • Слайд 3

    Янка Купала і ЯкубКолас - гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны данеслі каларыт беларускайментальнасці, унікальныя нацыянальныявобразы да жыхароў многіх краін свету.

  • Слайд 4

    Янка Купала

    Янка Купала (літаратурны псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча) нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Паэт нарадзіўся ў купальскую ноч, і гэтая акалічнасць прынесла яму літаратурны псеўданім.

  • Слайд 5

    Паходзіў паэт з сям'і дробнага, беззямельнага шляхціча. У 1898 годзе Я.Купала закончыў народнаевучылішча ў сяле Бяларучы. Далей ён займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў.

  • Слайд 6

    Янка Купала выступіў у літаратуры ў 1905 годзе на хвалі грамадска-палітычнага і нацыянальнага ўздыму. Яго творчасць была выклікана да жыцця ростам нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Дзве найвялікшыя гістарычныя падзеі пачаткуXX стагоддзя - рэвалюцыя і нацыянальна-вызваленчы рух - узбагацілі яго духоўна, маральна, дапамаглі ўсвядоміць сваё месца і ролю ў літаратуры. 15 мая 1905 года ў прагрэсіўнай рускай газеце "Северо-Западный край" з'явіўся верш Янкі Купалы "Мужык". Што я мужык, усе тут знаюць, I, як ёсць гэты свет вялік, 3 мяне смяюцца, пагарджаюць, - Бо я мужык, дурны мужык. Але хоцьколькі жыць тут буду, Як будзе век мой тут вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Шточалавек я, хоцьмужык.

  • Слайд 7

    У 1906 -1907 гадах напісаныпаэмы «Зімою», «Нікому», «Адплатакаханнем» . У 1908 годзе «Наша Ніва» друкуепаэму «У Піліпаўку». У гэтымжа годзекончана праца над паэмай «За што?».

  • Слайд 8

    1908 год асабліва памятны ў жыцці паэта, выйшла першая кніга ягопаэзіі "Жалейка". У гэтымжагодзе Янка Купала пераехаў у Вільню і пачаў працавацьбібліятэкарам у прыватнайбібліятэцы Даніловіча "Веды" і адначасоваў газеце "Наша ніва". Там жапазнаёміўсязбудучайжонкаю— УладзіславайСтанкевіч.

  • Слайд 9
  • Слайд 10

    Ў 1909 годзе ён паступіў у Пецярбург наагульнаадукацыйныя курсы А. Чарняева. Чатыры гады жыцця і вучобы ў тагачаснай сталіцы Расіі, яе палітычным, культурным і навуковым цэнтры, духоўна ўзбагацілі Янку Купалу, пашырылі яго кругагляд.

  • Слайд 11

    У 1910 годзевыйшаў другі зборнік вершаў - "Гусляр". У гэты час, апрачашматлікіх вершаў, былі напісаны паэмы: "Сон на кургане", "Курган", "Бандароўна", "Магіла льва", "Яна і я", "Адвечная песня", п'есы: "Паўлінка“ і "Раскіданае гняздо".

  • Слайд 12

    У жніўні 1912 года адбыласясустрэчаЯнкі Купалы зЯкубам Коласам на хутарыСмольня, нарадзіме Коласа. Гэтаясустрэча стала знакавай. Сяброўства двух вялікіх паэтаў працягваласяўсё жыццё.

  • Слайд 13

    У 1913 годзеў Пецярбургубыў выдадзенытрэці паэтычнызборнік Купалы - "Шляхам жыцця".

  • Слайд 14

    Паслязаканчэннявучобыў Пецярбургу Янка Купала ў кастрычніку 1913 года вярнуўся ў Вільню, якая тады была асяродкам беларускагалітаратурна-грамадскага руху. Тут выходзіла газета, працавалі беларускія пісьменнікі. З першых дзён паэт горача ўзяўся за працу: спачатку ў беларускім выдавецтве, а пасля ў "Нашай ніве"; у сакавіку 1914 года ён стаў рэдактарам гэтай газеты.

  • Слайд 15
  • Слайд 16

    У Вільні Янка Купала працаваў напружана, звялікім уздымам. Хуткапачаласяімперыялістычная вайна, і ў жніўні 1915 года "Наша ніва" была закрыта.

  • Слайд 17

    3 набліжэннем фронту Янка Купала эвакуіраваўся ў Маскву. У студзені 1919 года пераехаў у Мінск. ПаслявызваленняБеларусі ад белапольскайакупацыі пачаўся новы перыядлітаратурнай і грамадска-культурнайдзейнасці Янкі Купалы. Паэт, як і раней, жыў інтарэсамі Радзімы.

  • Слайд 18

    Працаваў бібліятэкарам у створаным Камісарыятам асветы Народным доме, членам Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі, загадчыкам літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага аддзела Наркамасветы; у 1922 годзестаў разам з Якубам Коласам заснавальнікам і членам Інстытута беларускай культуры, у 1929 годзебыў абраныакадэмікам Акадэміі навук Беларусі і акадэмікам Акадэміі навук Украіны. У 1925 годзеў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці, Янку Купалу было прысвоена ганаровае званне Народнага паэта. У 30-я гады XX стагоддзя паэзія Янкі Купалы ўзбагацілася новымі творамі: выйшлі зборнікі вершаў "Песня будаўніцтву", "Беларусі ардэнаноснай", "Ад сэрца“, былі напісаны паэмы "Над ракой Арэсай", "Барысаў", "Тарасова доля".

  • Слайд 19

    Купала - прызнаны нацыянальны драматург. Яго камедыя "Паўлінка", якая была напісана ў 1912 годзе і пастаўлена Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні ў 1913 годзе, як твор класічнай беларускайдраматургіі не сыходзіць сасцэны да гэтага часу.

  • Слайд 20

    Купала аўтар драмы "Раскіданае гняздо", надрукованай ў 1913 годзе, сцэнічнага жарту "Прымакі", сатырычнай камедыі "Тутэйшыя".

  • Слайд 21

    С пачаткамВялікайАйчыннайвайны, у чэрвені 1941 года Янка Купала быў вымушаны пакінуць Мінск. Жыў паэт спачатку ў Маскве, потым на Волзе, у пасёлку Пячышчы каля Казані.

  • Слайд 22

    18 чэрвеня 1942 года прыехаў у Маскву,быў запрошаны выступіць па радыё. 28 чэрвеня 1942 года Янкі Купалы не стала, трагічная смерць абарвала жыццёпаэта.

  • Слайд 23

    Янка Купала ўвайшоў у гісторыю сусветнай мастацкай літаратуры як паэт-патрыёт, гуманіст, носьбіт нацыянальнай ментальнасці. Яго паэзія ўвабрала ў сябе лепшыя здабыткі жывой беларускай культуры, мовы, мыслення; яна раскрыла і ўвасобіла характар беларускай нацыі, яе цярпімасць, любоў да роднай зямлі і разам з тым - рамантызм, прагу да ўсяго новага, несакрушальную веру ў лепшае і чалавека.

  • Слайд 24

    Якуб Колас

    Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям'і лесніка. Сапраўднае імя паэта – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

  • Слайд 25

    Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына.

  • Слайд 26

    У 1898 годзепаступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Рукапісныястаронкіфальклорнагасшыткасемінарыста К. Міцкевіча (Я. Коласа) "Наша сяло, людзіішторобіцца на сяле". 1901-1902 гг.

  • Слайд 27

    Настаўнічаў у вёсках: Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902 - 1904 гг.), Пінкавічы Пінскага раёну (1904 - 1906 гг.). У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў армію. Да 1921 года настаўнічаў у Расіі. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Беларусь. Я. Колас зжонкайі сынам Данілам у перыяд службы прапаршчыкамў запасным палку. г. Перм. 1917 г.

  • Слайд 28

    У Вялікую Айчынную вайну Якуб Колас жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 г. - лістапад 1943 г.), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю.

  • Слайд 29

    У снежні 1944 года Колас вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929 -1931 гг., 1935 - 1938 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946 - 1956 гг.) і БССР (1938 - 1956 г.), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

  • Слайд 30

    Якуб Колас працаваў выкладчыкам у Белдзяржуніверсітэце. 3 дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам.

  • Слайд 31

    Якуб Колас, будучыўжо знакамітым, ездзіў па гарадахнашайБеларусі і выступаў злекцыямі на настаўніцкіх курсах. Да гэтага часу не страціла сваёй каштоўнасці напісаная ім першая "Методыкароднаймовы".

  • Слайд 32

    Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У друку дэбютаваў напісаным па-беларуску вершам "Наш родны край" (1906 г., газета "Наша доля"). Тут упершынюбыўвыкарыстаныпсеўданім Якуб Колас.

  • Слайд 33

    1906 год, у «Нашайдолі» падпсеўданімамДзядзькаКарусьзмешчанаапавяданне «Слабода» прасамавольствацарскайпаліцыі — першынадрукаваныпразаічнытворпісьменніка. У той жа час ёнпачынаеактыўнасупрацоўнічаць у якасціаўтаразвіленскайбеларускамоўнайгазетай «Наша ніва». У 1909 у Санкт-Пяцярбургуўвыдавецтве «Заглянесонцаіў наша аконца» выйшла першая ягокніга «Другое чытанне для дзяцейбеларусаў».

  • Слайд 34

    У 1910 годзеў Вільні выйшаў першызборнік вершаў "Песьні-жальбы"(напісаныў 1906—1909), затым - у 1912 выходзіцьягозборнік «Апавяданні», у 1914 -"Родныя з'явы". У Пецярбургуў 1913 г. асобнымівыданнямівыйшліапавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», зборніквершаваныхапавяданняў «Прапаўчалавек». У савецкі час выдадзеныкнігаапавяданняў «Казкіжыцця» (1926, 1-е выданне - Коўна, 1921), зборніквершаў «Водгулле» (1922).

  • Слайд 35

    Паэма «Новая зямля» (1923) -гэта таленавіты твор беларускай літаратуры, які па праву названы "энцыклапедыяй народнага жыцця", - помнік паэта сваім родным і блізкім, а таксама гімн і слава ўсяму беларускаму народу.  Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццёмвясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю.  

  • Слайд 36

    Аповесць «У палескайглушы» (1923), зборнікіапавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыякрокі», «У ціхайвадзе». У 1925 у часопісе «Полымя» апублікаванатрэцяярэдакцыяпаэмы «Сымон-музыка». У гэтымтворыасвятляецца роля мастака імастацтваўжыцці народа, тут найбольшпоўнавыявілісяэстэтычныяпогляды Я. Коласа.

  • Слайд 37

    Аповесць «На прасторахжыцця» (1926, экранізаванаў 1929; уключаныіапавяданні, 2-е дапоўненаевыданнеў 1928), аповесці «У глыбіПалесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934), зборніківершаў «Нашыдні» (1937),

  • Слайд 38

    «Адпомсцім» (1942), «Голасзямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946), зборніквершаў «Мой дом» (1946), паэма «Рыбакова хата» (1947),трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніраванападназвай «Навальніцабудзе» ў 1958; экранізаванаў 1960-1961 гг.), зборніквершаў «Жывеміж нас геній» (1952) іінш.

  • Слайд 39

    Аўтартвораў для дзяцей: паэмы «Міхасёвыпрыгоды» (1935), вершаванайказкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаўвершаў «На рэчцызімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаўапавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніцажыцця» (1950). Апрацаваўшэрагбеларускіх народных казак.

  • Слайд 40

    Аўтарп'ес «АнтосьЛата» (1917, пастаўленаў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайнавайне» (1927, канчатковаярэдакцыяў 1938, пастаўленаў 1937), «У пушчахПалесся» (1938, пастаўленаў 1937), аднаактоўкі «На дарозежыцця» (1917).

  • Слайд 41

    Выступаў у галінепубліцыстыкіілітаратурнайкрытыкі. У 1957 г. выйшаўзборнік «Публіцыстычныяікрытычныяартыкулы». Выдаўпадручнікі: «Другое чытанне для дзяцейбеларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыкароднаемовы» (1926). Няскончанайзасталасяпаэма "На шляхах волі", распачатаяў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку. Пераклаў на беларускуюмовупаэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныятворы Т. Шаўчэнкі, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Р.Тагора іінш. Быўаднымзрэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953).

  • Слайд 42

    ВыйшліЗборытвораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах. НеаднаразоваперавыдавалісяВыбраныятворы (апавяданні, вершыіпаэмы). ЛаўрэатДзяржаўнайпрэміі СССР (1946) за вершываеннага часу, Дзяржаўнайпрэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата». 13 жніўня 1956 года сэрцапаэтаперасталабіцца.

  • Слайд 43

    Імя Якуба Коласа, аднаго з найбуйнейшых песняроў сялянства, стваральніка вобразаў маляўнічых беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа, надзвычай натуральна глядзіцца ў шэрагу імёнаў класікаў сусветнай літаратуры.

  • Слайд 44

    Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навукпрысвоена імя Якуба Коласа. На адной з цэнтральных плошчаў сталіцы, што носіць яго імя, ўстаноўлены помнік песняру і яго героям.

  • Слайд 45
  • Слайд 46

    Сакрэт вечнай маладосці і творчай актуальнасці здзейсненага Янкам Купалам і Якубам Коласам у тым, што яны гарманічна і ўсебакова спалучылі ў сваёй літаратурнай дзейнасці індывідуальны пачатак і нацыянальныя вытокі, выявілі стыль мыслення, духоўнага жыцця, адносін паміж людзьмі, манеру побытавых паводзін і лад штодзённага існавання ў вялікім свеце. У той жа час яны ўзвялі дасягнутае беларускім народам за стагоддзі свайго гістарьгчнага жыцця ў ступень з'явы сусветнага міжнароднага значэння і каштоўнасці.

  • Слайд 47

    Веліч гэтых каласальных постацей у нашай культуры і літаратуры заключаецца ў тым, што яны нясуць народу і чалавецтву свежае гуманістычнае бачанне навакольнага свету, выказваюць свае ідэі і думкі з усёй страснасцю, уласцівай пракладальнікам новых шляхоў, і ў змаганні старога і новага заўсёды на баку новага, перадавога, прагрэсіўнага.

  • Слайд 48

    Кожнае новае пакаленне беларусаў бачыць у феноменах творчасці вялікіх песняроў увасабленне сваіх надзей, мараў і ідэалаў, выяўленне самых яркіх і самых глыбокіх рыс нацыянальнага менталітэту, без чаго цяжка і немагчыма ўявіць саміх сябе, учарашніх, сённяшніх і будучых.

  • Слайд 49

    Памяць народных песняроўувекавечанаўпамятнікахі музеях. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА

  • Слайд 50

    Смольня – гэтамемарыяльны комплекснароднагапаэтаБеларусіЯкуба Коласа. ЗнаходзіццаўСтаўбцоўскімраёнеМінскайвобласці. У жніўні 1912 г. тут адбылася першая сустрэча Я. Коласа і Я. Купалы.

  • Слайд 51
  • Слайд 52
  • Слайд 53
  • Слайд 54
  • Слайд 55

    Спасибо за внимание

Посмотреть все слайды

Сообщить об ошибке