Содержание
-
Культура беларускіх зямель
-
План урока:
Царкоунае будауніцтва; Мастацтва; Пісьменнасць. Помнікі пісьменства.
-
Царкоунае будауніцтва
-
Першыя хрысціанскія цэрквы на беларускай зямлі будаваліся с дрэва. Цалкам верагодна , што іх ставілі на месцы былых язычніцкіх свяцілішчау. Выдатным дасягненнем сяреднявяковай беларускай культуры з’яуляюцца помнікі мураванага дойлідства, пераважана цэрквы. Мураванае дойлідства – гэта узвядзенне будынкау з каменю і цэглы, змацаваных вапнавым растворам. Мураваныя будынкі прыгожа вылучаліся сярод драуляных збудаванняу сярэднявяковых гарадоу. Самай старажытнай мураванай пабудовай у Беларусі з’яуляецца Полацкі Сафійскі сабор.
-
Сафійскі сабор у Полацку
-
Спаса-Ефрасіннеуская царква у Полацку
-
Барысаглебская царква у Гродне
-
Мастацтва
-
Хрысціанскія цэрквы звычайна упрыгожваліся фрэскамі і абразамі. Так, у Спаса-Ефрасіннеускай царкве усе сцены і слупы былі размаляваны фрэскамі. Фрэска – гэта жывапіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоуцы.
-
Фрэска
-
Сярэднявяковы жывапіс на беларускіх землях быу прадстаулены таксама кніжнымі мініяцюрамі.
-
Мініяцюра армянскага евангелля, 13 век
-
У беларускіх землях 11-13 стст. Былі распаусюджаны розныя творы дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх прадметы побыту, упрыгожанні, зброя, посуд, абразкі з выявамі святых, шахматныя фігуркі і інш.
-
Крыж Ефрасінні Полацкай
-
Пісьменнасць. Помнікі пісьменства
-
У 11 ст. у Полацкай зямлі ужо добра была вядома кірылічная пісьменнасць. Аб гэтым сведчыць надпіс на плоскім камяні, які быу знойдзены у падмурку Полацкай Сафіі, а таксама надпісы на прасліцах, амфарах, камянях, берасцяныя граматы.
-
Рагвалодау камень
-
Берасцяная грамата
-
Аповець мінулых гадоу
-
Сярод рукапісных царкоуных кніг самая ранняя – “Тураускае евангелле” – створана у 11 ст. Акрамя мініяцюр, аб якіх вы даведаліся раней, евангелле упрыгожана загаловачнымі літарамі, якія намаляваны чырвонай, сіняй, зялёнай фарбамі. Кнігі у той час пісалі на пергаменце– спецыяльна вырабленай тонкай скуры маладых жывёл. Лісты рукапісу складвалі у сшыткі і сшывалі. Вокладкамі служылі дзве дошкі. Такая кніга мела выгляд скрынкі, якая зачынялася з дапамогай спражкі. Такім чынам, насельніцтва беларускіх зямель у сярэднявякоуі мела своеасаблівую культуру даволі высокага узроуню.
-
Евангелле
-
Дзякуй за увагу!
Нет комментариев для данной презентации
Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.