Содержание
-
Грамадска-палітычны рухк.ХІХ – п.ХХ ст.
-
З 2 пал. ХІХ ст. грамадска-палітычны рух на Беларусі развіваўся ў агульнарасійскім рэчышчы: Уключэнне ў грам.-паліт. рух рабочых і сялян Рабочыя гурткі першапачаткова абмяжоўваліся эканамічнымі патрабаваннямі – паляпшэнне умоў працы, скарачэнне працоўнага дня, павышэнне заробкаў. Галоўная арганізацыйная форма барацьбы – стачка.
-
Асаблівасці рабочага руху Беларусі
Адсутнасьць буйных прамысловых прадпрыемстваў і рабочых аб’яднанняў Чыгуначнікі – самы шматлікі і актыўны атрадаў рабочых. Фарміраванне рабочых гурткоў па нацыянальнай прыкмеце (яўрэйскіх, польскіх)
-
Распаўсюджванне марксісцкіх ідэй і стварэнне “Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа” (1895 г. У.Ленін і Ю.Мартаў) Трансфармацыя эканамічных патрабаванняў у палітычныя. Фарміраванне сацыял-дэмакратычных партый: 1893г. – Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага, 1897г. – Усеагульны яўрэйскі саюз Расіі і Польшчы (Бунд), 1898г. – РСДРП (1903 –бальшавікі і меньшавікі) 1902 г. – Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры)
-
1-3 сакавіка 1898 г. (Мінск) – І з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі і стварэнне палітычнай партыі РСДРП. Кіраўніцтва: С. Радчанка, Б. Эйдэльман, А. Крэмер
-
1903г. – Беларуская сацыялістычная грамада – першая беларуская нацыянальная партыя (І. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч, К. Кастравіцкі) Іван і Антон Луцкевічы А. Пашкевіч (Цётка) К. Кастравіцкі (Карусь Каганец)
-
Рэвалюцыя 1905-1907 гг.
9.01.1905 – растрэл мірнай дэманстацыі рабочых (“Крывавая нядзеля”) Забастоўкі рабочых, сялянскія хваляванні, кастрычнік-снежань – Усерасійская палітычная стачка 17 кастрычніка 1905 г. “Маніфест”: палітычныя свабоды, стварэнне парламента (Дзяржаўнай думы), свабода веравызнання, друку. Рэвалюцыя не дасягнула мэтаў, узмацнілася рэакцыя.
-
Палітычныя сілы напярэдадні выбараў у І Дзяржаўную думу
-
-
-
-
Беларускія землі ў перыяд сацыяльных узрушэнняў пач. ХХ ст.
-
1.Першая сусветная вайна і Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі
-
1.08.1914 – пачатак ПСВ Лета 1915 – пачатак ваенных дзеянняў на Беларусі. Наступленне немцаў: Коўна – Вільня – Мінск. Кастрычнік 1915 – стабілізацыя фронту па лініі Дзвінск – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. (да лютага 1918 г.) Сакавік, ліпень 1916 – безвыніковыя спробы прарваць фронт каля Нарачы і Баранавіч
-
-
Нямецкая палітыка на акупіраванай тэрыторыі
Пад акупацыяй 1/4 тэрыторыі, каля 2млн.чал., у складзе зямлі “Обер-Ост” Эканоміка: захаванне ў прыфрантавой паласе стабільных гаспадарчых структур, рэквізіцыі, прымусовая праца. Палітыка: забарона палітычнай дзейнасці Культура: аднолькавае стаўленне да ўсіх нацый, дазвол культурнай дзейнасці, навучання і выдання газет на роднай мове.
-
Беларускі рух пад акупацыяй
Вільня – цэнтр руху (газета “Гоман”, Беларускі клуб, бібліятэкі, навуковае аб’яднанне і г.д.) Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны – кіруючы орган Адукацыя – асноўны накірунак дзейнасці (адкрыццё школ, падрыхтоўка настаўнікаў) Беларускі народны камітэт - канспіратыўны палітычны орган, які распрацоўваў праекты стварэння самастойнай беларускай дзяржавы
-
Беларускія землі, вольныя ад нямецкай акупацыі
Масавае бежанства ўглыб Расіі (каля 2 млн.), голад, хваробы Татальная мабілізацыя ў расійскае войска Дэмаграфічныя змены – вялікая колькасць салдатаў, у асноўным не беларусаў. Працоўная павіннасць, рэквізіцыі. Пагаршэнне становішча сялян і рабочых Забарона нацыянальнай культурнай дзейнасці (не выходзіла беларускіх газет, не было школ) Мінск – цэнтр нац. руху (“Беларуская хатка”)
-
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.
Прычыны: Гаспадарчы крызіс, пагаршэнне матэрыяльнага становішча працоўных Паразы на фронце і “стомленасць” насельніцтва ад вайны Крызіс улады, падзенне аўтарытэта цара Сацыяльныя супярэчнасці паміж памешчыкамі і сялянамі, буржуазіяй і рабочымі Абвастрэнне нацыянальнага пытання Чарга каля крамы, Петраград 1917 Дэманстрацыя рабочых
-
23.02.1917 – дэманстрацыя жанчын у Петраградзе з патрабаваннямі спыніць вайну. 25.02-1.03 – пачатак усеагульнай палітычнай стачкі, роспуск Дзяржаўнай Думы, пераход на бок паўстаўшых Петраградскага ваеннага гарнізона 2.03. – Мікалай ІІ адрокся ад трона
-
У выніку ўдзелу ў рэвалюцыі двух палітычных сілаў узнікае сітуацыя “двоеўладдзя” –адначасова краінай кіруюць:
Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло (эсэры, меньшавікі, бальшавікі) Н. Чхеідзэ (меньшавік) Часовы урад Буржуазна-ліберальнае крыло (кадэты, акцябрысты, эсэры, меньшавікі) Князь Г. Львоў
-
Часовы урад меў большыя паўнамоцтвы, яго ўладу прызнаваў Петраградскі Савет Легалізаваліся ўсе палітычныя партыі і рухі Узяты курс на працяг вайны да перамогі Вырашэнне аграрнага пытання адкладалася да склікання Устаноўчага сходу Стварэнне губернскіх і павятовых Саветаў дэпутатаў (рабочых, сялянскіх, салдацкіх) на з’ездах
-
На Беларусі найбольшы ўплыў мелі эсэры, меньшавікі, Бунд 25-27.03. – І з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р. Скірмунтам 8-10.07 – ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, абрана Цэнтральная рада(Вялікая беларуская рада) на чале з Я. Лёсікам. Мэта – стварэнне беларускай дзяржавы ў межах федэратыўнай Расіі Р. Скірмунт Язэп Лёсік
-
У ліпені Часовы урад растраляў дэманстрацыю рабочых, тым самым скончыўшы “двоеўладдзе”. Пачаліся палітычныя рэпрэсіі. Галоўнакамандуючы генерал Г. Карнілаў імкнецца ўсталяваць у краіне ваенную дыктатуру, але не атрымлівае падтрымкі сярод салдат. Галоўную ролю ў падаўленні “карнілаўскага мецяжа” адыгралі бальшавікі, іх папулярнасць пачынае расці. Бальшавікі вырашылі правесці ўзброенае паўстанне і захапіць уладу.
-
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя, усталяванне савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд
-
25.10.1917 – у выніку узброенага паўстання бальшавікоў у Петраградзе звергнуты Часовы урад, улада перададзена ІІ Усерасійскаму з’езду саветаў Выдаюцца Дэкрэты аб міры і аб зямлі, фарміруецца сацыялістычны урад –Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным У Мінску ствараецца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (падтрымаў пераварот) Камітэт выратавання рэвалюцыі (не падтрымаў)
-
2.11. – КВР разагнаны і ўся ўлада ў руках ВРК Да канца лістапада савецкая ўлада была ўсталявана ва ўсёй Беларусі. Былі праведзены з’езды сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якія падтрымалі ВРК На тэрыторыі Беларусі было створана новае дзяржаўнае ўтварэнне Заходняя вобласць і фронт (Заходняя камуна) 26.11. створаны новыя органы ўлады Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах), (М. Рагазінскі, А. Мяснікоў) і СНК вобласці і фронту (К. Ландар)
-
-
Эканамічныя мерапрыемствы савецкай улады
Кантроль на прадпрыемствах і іх экпрапрыяцыя Нацыяналізацыя банкаў Стварэнне вышэйшага эканамічнага савета Канфіскацыя памешчыцкіх зямель і інвентара (адзіны дзяржаўны зямельны фонд) 8-мі гадзінны працоўны дзень Стварэнне біржаў працы, камбедаў
-
Пазіцыя бальшавікоў і нацыянальных сілаў па «беларускім пытанні»
2.11.1917 – СНК Савецкай Расіі прыняў «ДЭКЛАРАЦЫЮ ПРАВОЎ НАРОДАЎ РАСІІ» Кіраўнікі Аблвыкамзаха ігнаравалі нацыянальнае пытанне Вялікая беларуская рада (ВБР) выступала за стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы Беларускі абласны камітэт (БАК, узнік у лістападзе 1917 г.) выступаў за стварэнне аўтаномнай Беларусі як часткі федэратыўнай Расіі
-
Усебеларускі з'езд (15-18.12 1917 г.)
Ініцыятары: ВБР і БАК, 1872 дэлегаты, “радаўцы” і “абласнікі”, старшыня з’езда – Іван Серада Абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, не прызнаваў Аблвыкамзах і яго СНК Быў створаны часовы орган краёвай улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў (Рада) СНК разагнаў з’езд у ноч 18.12. і арыштаваў яго удзельнікаў Дэлегаты з’езда нелегальна стварылі Выканаўчы камітэт Рады з’езда, які аб’яднаў вакол сябе ўсе нацыянальныя антыбальшавісцкія сілы
-
3. Абвяшчэнне БНР і Брэсцкі мір
-
20.11.1917 у Брэсце пачынаюцца мірныя перагаворы паміж дэлегацыямі Савецкай Расіі, Украінскай народнай рэспублікі і германскім камандаваннем. Дэлегацыя ад Усебеларускага з’езду не была дапушчана на перагаворы. Перагаворы былі сарваны і 18.02.1918 немцы пераходзяць у наступленне. Аблвыкамзах і СНК пераязджаюць у Смаленск. 21.02.1918 г. Выканкам Рады Усебеларускага з'езда прыняў 1-й Устаўную грамату, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. Выканаўчым органам – урадам стаў Народны сакратарыят (Я. Варонка).
-
-
Нямецкае наступленне было прыпынена па лініі Полацк –Орша – Магілёў – Гомель
-
3.03.1918 – заключаны Брэсцкі мірны дагавор па якому акупіраваная тэрыторыя перадавалася ў склад Расіі пасля заканчэння ваенных дзеянняў. 9.03.1918 г. Выканкам Рады прыняў2-ю Устаўную грамату, у якой Беларусь была аб'яўлена Народнай Рэспублікай з сацыялістычнай праграмай. 18 сакавіка 1918 г. Выканкам Рады быў рэарганізаваны ў Раду БНР (Я. Серада),за якой замацаваны функцыі заканадаўчага органа. 25.03.1918 г. Рада БНР прыняла 3-ю Устаўную грамату якой абвяшчалася незалежнасць БНР у этнаграфічных межах пражывання беларусаў.“... Ад гэтага часу БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА АБВЕШЧАЕЦЦА НЕЗАЛЕЖНАЙ І ВОЛЬНАЙ ДЗЯРЖАВАЙ...”
-
Урад БНР сядзяць: А. Бурбіс, Я. Серада, Я. Варонка, В. Захарка стаяць: А. Смоліч, П. Крачэўскі, К. Езавітаў, А. Аўсянік, Л. Заяц
-
-
Сцяг і герб БНР Паштоўка часоў БНР
-
Немцы не прызнавалі Раду БНР і Народны сакратарыят і сацыялістычную праграму дзяржавы. У склад Рады былі ўключаны прадстаўнікі права-цэнтрысцкіх партый, якія настойвалі на збліжэнні з нямецкай адміністрацыяй. 25.04.1918 Радай БНР была адпраўлена тэлеграма кайзеру Вільгельму ІІ з падзякай “за вызваленне краю” і просьбай прызнання, што раскалола Раду і БСГ. Германія не прызнала БНР. Дзейнасць Рады БНР ажыццяўлялася ў галіне асветы і культуры, ствараць армію і мясцовыя органы ўлады забаранялася
-
Дзейнасць БНР
Пачалі выдавацца пашпарты БНР Беларуская мова стала дзяржаўнай Адкрыццё ад 150 да 350 школ Адкрыццё Мінскага педагагічнага інстытута Падрыхтоўка адкрыцця універсітэта Створана Беларускае навуковае таварыства Выдаваліся кнігі, часопісы, газеты (28)
-
Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі Расія дэнансуе Брэсцкі мірны дагавор і пачынае наступленне Не маючы магчымасці захаваць уладу Рада і Урад БНР пераязджаюць у Вільню, затым у Гродна 10.12.1918 Мінск заняты савецкімі ўладамі.
-
4. Утварэнне ССРБ
-
Урад Савецкай Расіі імкнуўся адгарадзіцца ад магчымай ваеннай інтэрвенцыі заходніх дзяржаў, стварыўшы буфер з фармальна незалежных савецкіх рэспублік 24.12.1918 - Пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні ССРБ 30.12.1918 - VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску прыняла пастанову аб стварэнні ССРБ 1 студзеня 1919 г.- Часовы ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест аб стварэнні ССРБ. Урад узначаліў З. Жылуновіч (Цішка Гартны) 8.01.1919 - урад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Мінск
-
16.01.1919 - ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб вылучэнні са складу ССРБ Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў і далучэнні іх да РСФСР, і аб’яднанні Мінскай і Гродзенскай з Літоўскай ССР 2-3.02.1919 - I Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў Канстытуцыю ССРБ, зацвердзіў сцяг і герб і прыняў пастанову аб аб’яднні ССРБ і ЛітССР ў Літ-Бел ССР 27.02.1919 - стварэнне ЛітБел і ЦВК ЛітБел
-
-
Нет комментариев для данной презентации
Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.