Презентация на тему "БССР у міжваенны перыяд (1921-1939 гг.)"

Презентация: БССР у міжваенны перыяд (1921-1939 гг.)
1 из 55
Ваша оценка презентации
Оцените презентацию по шкале от 1 до 5 баллов
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
0.0
0 оценок

Комментарии

Нет комментариев для данной презентации

Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.


Добавить свой комментарий

Аннотация к презентации

"БССР у міжваенны перыяд (1921-1939 гг.)" состоит из 55 слайдов: лучшая powerpoint презентация на эту тему находится здесь! Вам понравилось? Оцените материал! Загружена в 2019 году.

  • Формат
    pptx (powerpoint)
  • Количество слайдов
    55
  • Слова
    другое
  • Конспект
    Отсутствует

Содержание

  • Презентация: БССР у міжваенны перыяд (1921-1939 гг.)
    Слайд 1

    БССР у міжваенны перыяд (1921-1939 гг.)

  • Слайд 2

    1. Фарміраванне тэрыторыі БССР

  • Слайд 3
  • Слайд 4

    31.07. 1921 другі раз была абвешча-на БССР у межах 6 паветаў Мінскай губерні

  • Слайд 5

    30.12.1922 – утварэнне СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР (Грузія, Арменія,Азербайджан) 1924 г. – першае узбуйненне БССР – 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў 1926 г. – другое узбуйненне БССР – Гомельскі і Рэчыцкі паветы

  • Слайд 6

    Сцяг БССР 1919-1927 1927-1937 1937-1951 Герб БССР 1920-1927 1937-1938 1938-1949

  • Слайд 7

    2. Ад палітыкі “ваеннага камунізма” да НЭПа

  • Слайд 8

    Палітыка ваеннага камунізму

    Комплекс надзвычайных мер савецкай дзяржавы ў гады Грамадзянскай і Савецка-Польскай вайны. Задачы: Закласці асновы “камунізму” Сканцэнтраваць у сваіх руках усе рэсурсы для вядзення вайны

  • Слайд 9

    Мерапрыемствы: Нацыяналізацыя прамысловасці Звышцэнтралізацыя кіравання прамысловасцю – павілічэнне колькаці глаўкаў (цяжкая прам-ць) і цэнтраў (лёгкая прам-ць), стварэнне бюракратыі Харчразвёрстка – абавязковая здача сялянамі дзяржаве прадукцыі па цвёрдых (заніжаных) коштах; стварэнне харчатрадаў, што прыводзіла да супраціўлення сялян (Слуцкае паўстанне, 1920) Забарона прыватнай уласнасці Усеагульная працоўная павіннасць, ураўнілаўка ў аплаце працы, натуралізацыя аплаты Забарона свабоднага гандлю і увядзенне дзяржаўнага размеркавання, (устанаўленне “пайкоў”, картачнае размеркаванне)

  • Слайд 10

    У палітыцы ўстанавілася аднапартыйная сістэма, кантроль бальшавікоў над Саветамі, тэрор супраць ідэйных апанентаў улады. Сфарміравалася цэнтралізаваная адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання эканомікай і грамадства у цэлым Адбылося зрошчванне партыйнага і дзяржаўнага апаратаў У. Ленін Старшыня СНК Л. Троцкі Старшыня рэўваенсавета М. Калінін Старшыня УЦВК

  • Слайд 11

    Вынікі войн і палітыкі “вк”

    Заняпад гаспадаркі – у БССР з 850 прадпрыемстваў не працавала 470, вытворчасць скарацілася ў 5 разоў, у гарадах паліўны крызіс, вытворчасцць с/г прадукцыя скарацілася удвая. Зніжэнне прадукцыйнай актыўнасці і незацікаўленасць сялян у выніках сваёй працы. Незадаволенасць насельніцтва гвалтоўнымі метадамі “ВК” – “чырвоны тэрор”, харчразвёрстка

  • Слайд 12

    У сакавіку 1921 г. на Х з’ездзе ВКП(б) задачы “ВК” прызнаюцца выкананымі і уводзіцца новая эканамічная палітыка (нэп) – спроба спалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага і капіталістычнага гаспадарання.

  • Слайд 13

    Мэты нэпа

    ПАЛІТЫЧНАЯ – зняць сацыяльную напружанасць, умацаваць сацыяльную базу савецкай улады у форме саюзу рабочых і сялян ЭКАНАМІЧНАЯ – выйсці з крызісу і аднавіць гаспадарку САЦЫЯЛЬНАЯ – забяспечыць спрыяльныя умовы для пабудовы сацыялістычнага грамадства ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЯ – пераадолець міжнародную ізаляцыю

  • Слайд 14

    Мерапрыемствы нэпа

    сельская гаспадарка Замена харчразвёрсткі харчпадаткам (на 30-50% меньшы, устанаўліваўся да пачатку палявых работ) Лішкам хлеба селянін мог распараджацца самастойна З 1923 г. пачатак пераходу да грашовага падатку Свабода выбару форм землекарыстання – індывідуальныя гаспадаркі, арцелі, абшчыны Дазвол наёмнай працы

  • Слайд 15

    прамысловасць Дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне прадпрыемствам аўтаноміі, пераход на гаспадарчы разлік, самафінансаванне Ліквідацыя глаўкаў, стварэнне трэстаў і сіндыкатаў Здача ў арэнду прадпрыемстваў Стварэнне прыватнага сектару, у тым ліку з замежным капіталам У 1926 г. вытворчасць дасягнула даваеннага узроўню

  • Слайд 16

    гандаль Пераход ад прамога прадуктаабмену да таварна-грашовых адносін Свабода гандлю: суіснаванне дзяржаўнага (аптовы), кааператыўнага і прыватнага (рознічны) гандлю

  • Слайд 17

    фінансы і крэдыт 1922-1924 – грашовая рэформа у выніку якой уведзены забяспечаны золатам чырвонец Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы узаемнага крэдыту. Уклады не падлягалі канфіскацыі і гарантавалася таямніца укладаў

  • Слайд 18

    сацыяльная сфера Адмена усеагульнай працоўнай павіннасці Аднаўленне грашовай аплаты працы, увядзенне дыферэнцаваных тарыфаў, зняцце абмежавання павелічэння заробку Аднаўленне платы за транспарт, камунальныя паслугі

  • Слайд 19

    Асаблівасці нэпа ў БССР

    Галоўная галіна эканомікі - гандаль Прыватны сектар эканомікі у асноўным быў яўрэйскім, што параджала антысемітызм. Павелічэнне колькасці хутароў на былых памешчыцкіх землях (25%) Ліквідацыя розных грашовых адзінак у памежных раёнах

  • Слайд 20

    Вынікі нэпа

    Станоўчыя Было адноўлена народная гаспадарка Павялічыўся нацыянальны даход Рост вытворчасці працы Моцная валюта Рост дабрабыту насельніцтва Адмоўныя Непрапарцыйнае развіццё галін народнай гаспадаркі Расслаенне сялянства і рост супярэчнасцяў у вёсцы “Крызісы нэпа” – збыту (1923), таварны і хлебанарыхтовак (1925, 1927-28) Супярэчнасць паміж эканамічнай і палітычнай сферамі Негатыўны вобраз нэпмана

  • Слайд 21

    3. Палітыка беларусізацыі яе асноўныя напрамкі і вынікі

  • Слайд 22

    Беларусізацыя –

    палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР з 1924 г. да канца 1920-х гг. Пачатак быў пакладзены ў чэрвені 1924 г. на ІІ сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення беларусізацыі

  • Слайд 23

    Тры этапы беларусізацыі

    Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.); Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.); Згортванне (з 1929 г.). Прычыны –вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад нэпа, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця.

  • Слайд 24

    Мерапрыемствы

    Развіццё беларускай культуры, стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, культурна-асветніцкіх устаноў Афіцыйна дзяржаўнымі з’яўляліся чатыры мовы – беларуская, руская, польская, яўрэйская (ідыш) Беларуская мова стала афіцыйнай мовай дзяржаўнага справаводства (за 3 гады) Для падрыхтоўкі кадраў адкрываліся курсы беларускай мовы і беларусазнаўства

  • Слайд 25
  • Слайд 26

    1921 г. – адкрыццё БДУ (першы рэктар У.І. Пічэта) 1922 г. заснаванне Інбелкульту, у 1929 ператвораны ў Акадэмію навук БССР (першы прэзідэнт У.М. Ігнатоўскі) У.І. Пічэта У.М. Ігнатоўскі Да 1928 г. 80% школ пераведзена на беларускую мову навучання

  • Слайд 27

    Выдаюцца падручнікі па беларускай мове, тэрміналагічныя слоўнікі Я. Лёсік “Беларускі правапіс” Б. Тарашкевіч “Беларуская граматыка для школ” С. Некрашэвіч “Беларускі лемантар”, “Беларуска-расійскі слоўнік”

  • Слайд 28

    Ствараюцца выдавецтвы, адкрываецца Беларуская дзяржаўная бібліятэка Ажыццяўляецца палітыка карэнізацыі – вылучэнне на партыйную і грамадскую работу прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва

  • Слайд 29

    4. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР

  • Слайд 30

    Шляхі выхаду з крызісу

  • Слайд 31

    Мэты індустрыялізацыі

    Нарошчванне прамысловага патэнцыялу СССР для скарачэння адставання ад заходніх краін Пераутварэнне СССР з пераважна аграрнай дзяржавы ў індустрыяльную (доля прамысловасці ў гаспадарцы БССР 23,5%) Дасягненне эканамічнай незалежнасці краіны Стварэнне абароннага патэнцыялу для супрацьстаяння “варожаму атачэнню” Стварэнне цяжкай прамысловасці

  • Слайд 32

    Метады індустрыялізацыі Максімальная канцэнтрацыя ўсіх рэсурсаў у руках дзяржавы Замена рынку планам-дырэктывай

  • Слайд 33

    Сродкі для індустрыялізацыі

    Пераразмеркаванне даходаў з іншых галін гаспадаркі на карысць цяжкай прамысловасці, перш за ўсё з сельскай гаспадаркі. Продаж за мяжу зерня, лесу, нафтапрадуктаў, мастацкіх і царкоўных каштоўнасцяў Рэчыжым жорсткай эканоміі, зніжэнне сабекошту прадукцыі, умацаванне дысцыпліны Дзяржманаполія на выпуск гарэлкі Прымусовая падпіска на дзяржаўныя пазыкі Выкарыстанне працоўнага інтузіязму народу Выкарыстанне прымусовай працы зняволеных (ГУЛАГ)

  • Слайд 34

    Карта Гулаг

  • Слайд 35

    Асаблівасці ў БССР

    Выкарыстанне запасаў мясцовай сыравіны (лес, торф) Немэтазгоднасць размяшчэння прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці (прыгранічнае становішча, недахоп сыравіны, недахоп інжэнерна-тэхнічных кадраў) Будаўніцтва прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Выдзяленне сродкаў з саюзнага бюджэту Стварэнне новых галін прамысловасці – паліўнай, хімічнай, машынабудаўнічай

  • Слайд 36

    Ход індустрыялізацыі

    Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі 1928-1932 – 1 пяцігодка 1933-1937 – 2 пяцігодка 1938-1941 – 3 пяцігодка 1930 - ідэя “вялікага скачка” (Сталін) – за 5-10 год дагнаць захад. Пагаршэнне якасці прадукцыі Невыкананне плана

  • Слайд 37

    1935 г. – стаханаўскі рух

    Беспартыйны гарняк А. Стаханаў высек за змену 102 т вугля замест 7 т па норме. Пачын Стаханава падхапілі іншыя, ён распаўсюдзіўся у многіх галінах прамысловасці Узнікла сацыялістычнае спаборніцтва, рух ударнікаў і стаханаўцаў за перавыкананне вытворчых планаў А. Стаханаў

  • Слайд 38

    Вынікі для БССР

    Створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі, уведзена ў дзеянне 1863 прадпрыемствы Змена структуры прамысловасці, з’явіліся новыя галіны Станоўчыя змены ў матэрыяльным становішчы насельніцтва – павышэнне заробкаў, паніжэнне коштаў, адмена картак

  • Слайд 39

    Калектывізацыя -

    аб’яднанне аднаасабных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя Мэты Адзяржаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці Цэнтралізаванае кіраванне сельскай гаспадаркай Ліквідацыя кулацтва як класа Атрыманне сродкаў на індустрыялізацыю

  • Слайд 40

    Этапы калектывізацыі

    1928 – пачатак фарсіраванага стварэння калгасаў (25-тысячнікі). 1929 - у газеце “Праўда” артыкул Сталіна “Год вялікага пералома”. 1930 – аб’яўлена палітыка “ліквідацыя кулацтва як класа”. 1932-1933 - Голад. 1939-1941 – калектывізацыя Заходняй Беларусі

  • Слайд 41

    Да 1928 г. калгасы – форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва на землях дзяржаўнага фонду. Асноўная маса сялянства – сярэднякі, аддавалі перавагу прасцейшым формам кааперацыі.

  • Слайд 42

    Тэмпы калектывізацыі ў БССР

    Да 1930 г. – 20,9% сялянскіх двароў уступіла ў калгасы Сакавік 1930 – 58%, што прывяло да масавай незадаволенасці сялянства Артыкул Сталіна “Галавакружэнне ад поспехаў” – абвінавачванне ў перагібах мясцовых уладаў Чэрвень 1930 – скарачэнне калгасаў да 11% Пастанова завяршыць калектывізацыі ў БССР да вясны 1932 г.

  • Слайд 43

    Раскулачванне Квота раскулачвання – 5-7% сялянскіх гаспадарак, у рэальнасці 15-20%

  • Слайд 44

    Вынікі калектывізацыі

    Склалася сістэма адміністрацыйна-каманднага кіравання с/г Была знішчана найбольш працавітая і ініцыятыўная частка сялянства Утварылася сістэма “дзяржаўнага прыгону” – сяляне не мелі пашпартоў, не атрымлівалі грошовага заробку Пачатак механізацыі с/г, з’яўленне спецыялістаў Незацікаўленасць сялян у выніках сваёй працы Голад у выніку перакачкі сродкаў у прамысловасць

  • Слайд 45

    5. Грамадска-палітычнае жыццё

  • Слайд 46

    Характэрныя рысы

    Складванне аднапартыйнай сістэмы і знішчэнне апанентаў унутры партыі Складанне таталітарнай сістэмы – кантроль дзяржавы над усімі бакамі грамадства, культ асобы Масавыя рэпрэсіі супраць усіх катэгорый насельніцтва (каля 20 млн.)

  • Слайд 47
  • Слайд 48
  • Слайд 49
  • Слайд 50
  • Слайд 51

    Курапаты (да 100 тыс.)

  • Слайд 52
  • Слайд 53
  • Слайд 54
  • Слайд 55
Посмотреть все слайды

Сообщить об ошибке