Содержание
-
Уладзімір Караткевіч Беларуская песня
-
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяеБелавежа,
-
Там, дзеНёман на захадзепомніцьварожуюкроў,
-
Дзе на ўзвышшахНаваградскіхдрэмлюцьсуровыявежы
-
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокіДняпро.
-
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...Там, дзе сэрца мае з першым крокам, як молат, заб'ецца,Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
-
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
-
Над ракою чырвонай і цмянай палёт кажаноў,
-
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,І бары-акіяны, і неба - разлівы ільноў.
-
Дзе мой край?Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
-
Дзе мой край?Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
-
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
-
Ты - наш край.Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
-
Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікомуНе дамо аб’смяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
-
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на поліІ апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
-
Мы клянёмся табе, што ніколі,Ніколі,Ніколі,Так,Ніколі ня кінем,Ня кінем,Ня кінем цябе.
Нет комментариев для данной презентации
Помогите другим пользователям — будьте первым, кто поделится своим мнением об этой презентации.